Пранікнуцца атмасферай мінулай вайны і адчуць гонар за сваю краіну змаглі вучні 11 класа,
якія 20 лістапада наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта была не проста
экскурсія, а ўрок мужнасці і гераізму.Вучняў уразілі экспазіцыі ўзбраення партызан, ваеннай
тэхнікі, франтавой прэсы, амуніцыі салдат, антыфашысцкай падпольнай барацьбы. На
шырокіх плазменных экранах можна было паглядзець кадры ваеннай кінахронікі, адчуць
подых мінулай эпохі.. Экскурсія данесла да вучняў усё тое, што перадаў Васіль Быкаў у
творы “Знак бяды”, што і стала нагодай для наведання музея. Яна была карысная,
запамінальная і не пакінула раўнадушным ніводнага падлетка.
ФОТА